Лк 6:36-38
36Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны.
37Не судзіце, і не будуць судзіць вас; не асуджайце, і не будуць асуджаць вас; прабачайце, і прабачаць вам. 38Давайце, і будзе дадзена вам: меру добрую, уціснутую, утрэсеную і з верхам адсыплюць вам у падол ваш. Бо якой мераю мераеце, такой і вам будзе адмерана».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Лк 6:36-38
Разважанне да Божага слова - 2026-03-02 Штодзённая малітва
Часта кажуць, прынамсі, на занятках па сумеснай працы ва ўніверсітэце, што калі мы сустракаемся з іншымі, то атрымліваем узамен адлюстраваны адбітак таго, што самі даём іншым. Вось жа, калі ўсміхаемся і ставімся прыязна, то, хутчэй за ўсё, адчуем узаемную зычлівасць. Калі мы жыва рэагуем на суразмоўцу і адкрытыя ў сваіх паводзінах, то цалкам можам разлічваць на падобнае стаўленне да сябе. Пане, дапамажы нам даваць іншым энергію і жыццядайную сілу, якую і самі вельмі хацелі б атрымаць узамен.