Лк 6:39-42
39 І расказаў ім такую прыпавесць: «Хіба можа сляпы вадзіць сляпога? Ці ж не зваляцца абодва ў яму? 40 Вучань не большы за настаўніка. Але кожны добра падрыхтаваны стане такім, як яго настаўнік. 41 Чаму бачыш шчэпку ў воку брата свайго, а бервяна ў сваім воку не заўважаеш? 42 Як ты можаш казаць брату свайму: “Браце, дай, я выму шчэпку з вока твайго”, калі сам не бачыш бервяна ў сваім воку? Крывадушнік, спачатку вымі бервяно са свайго вока, і тады ўбачыш, як выняць шчэпку з вока твайго брата.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Лк 6:39-42
Разважанне да Божага слова - 2026-09-11 Штодзённая малітва
Аднойчы я праводзіў рэкалекцыі для парафіяльнай супольнасці, дзе сярод паўсотні чалавек быў адзін сляпы. Група падрыхтоўкі зрабіла папяровых рыбак да святой Імшы, каб нагадаць пра цудоўны лоў, калі апосталы закідвалі сеткі па слове Езуса. На кожнай рыбцы было напісанае слова, напрыклад, «радасць», «надзея». Сляпому чалавеку выпадкова дасталася рыбка са словам «зрок». І ён сказаў, што сапраўды атрымаў зрок, але іншы: здольнасць бачыць глыбіню чалавечых сэрцаў.