Лк 7:31-35
31А Ён працягваў: «З кім параўнаю людзей гэтага пакалення? Да каго яны падобныя? 32Яны падобныя да дзяцей, што сядзяць на рынку і аклікаюць адны другіх, кажучы:
“Мы гралі вам на жалейцы, а вы не танцавалі, мы спявалі журботныя песні, а вы не плакалі!”
33Прыйшоў Ян Хрысціцель, які не еў хлеба і не піў віна, а вы кажаце: “У ім злы дух!” 34Прыйшоў Сын Чалавечы, які есць і п’е, а вы кажаце: “Гэты чалавек абжора і п’яніца, прыяцель мытнікаў і грэшнікаў!” 35І была апраўдана мудрасць усімі дзецьмі сваімі».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Лк 7:31-35
Разважанне да Божага слова - 2026-09-16 Штодзённая малітва
Навіны чапляюць увагу, але ў іх поўна павярхоўных і неістотных рэчаў. Спадзяюся, што час, праведзены з Табой, Пане, навучыць знаходзіць сапраўдную і трывалую аснову ў жыцці. Дапамажы мне адпусціць пустую мітусню і прабываць з Тваім словам у глыбіні сэрца.