Лк 8:1-3

1Пасля гэтага Ён праходзіў па гарадах і паселішчах, прапаведуючы і абвяшчаючы Добрую Навіну пра Валадарства Божае. Былі з Ім Дванаццаць, 2а таксама некаторыя жанчыны, аздароўленыя ад злых духаў і хвароб: Марыя, называная Магдаленай, з якой выйшла сем злых духаў; 3Яна, жонка Хузы, чыноўніка Ірада; Зузана і шмат іншых, якія дапамагалі ім маёмасцю сваёй.


Разважанні on Лк 8:1-3

Разважанне да Божага слова - 2025-09-19 Штодзённая малітва

Жанчыны былі вернымі вучаніцамі Езуса, і некаторыя дайшлі з Ім нават да падножжа крыжа, сярод іх Марыя Магдаліна. Мы таксама можам падтрымліваць місію Езуса па распаўсюджванню Яго Валадарства сваім матэрыяльным унёскам, сваёй малітвай і служэннем. Папросім аб ласцы быць вернымі вучнямі і вучаніцамі да самага канца, і асабліва праз любыя крыжы, якія сустракаюцца на нашым шляху.