Лк 8:1-3
1Пасля гэтага Ён праходзіў па гарадах і паселішчах, прапаведуючы і абвяшчаючы Добрую Навіну пра Валадарства Божае. Былі з Ім Дванаццаць, 2а таксама некаторыя жанчыны, аздароўленыя ад злых духаў і хвароб: Марыя, называная Магдаленай, з якой выйшла сем злых духаў; 3Яна, жонка Хузы, чыноўніка Ірада; Зузана і шмат іншых, якія дапамагалі ім маёмасцю сваёй.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Лк 8:1-3
Разважанне да Божага слова - 2026-09-18 Штодзённая малітва
Нячаста мы бачым Езуса, які ў самоце служыць людзям. Ці то Яму проста падабалася кампанія, ці Ён адчуваў, што тыя, хто ідзе з Ім, могуць паказаць важнешыя рэчы больш пераканаўча? Дазволь і мне ісці поруч з Табою, Пане, каб і я мог зрабіць свой сціплы ўнёсак.