Лк 8:19-21

19Прыйшлі да Яго Маці Ягоная і браты Ягоныя. І не маглі наблізіцца да Яго з-за натоўпу. 20Тады паведамілі Яму: «Маці Твая і браты Твае стаяць звонку, жадаючы ўбачыць Цябе». 21Ён сказаў ім у адказ: «Маці Мая і браты Мае — гэта тыя, хто слухае слова Божае і выконвае яго».


Разважанні on Лк 8:19-21

Разважанне да Божага слова - 2026-09-22 Штодзённая малітва

Часам здаецца, што ў гэтым урыўку Езус даволі суровы з Маці і сваякамі. Што Ты хацеў гэтым сказаць, Пане, і што мы мусім зразумець? Магчыма, тое, што калі мы хочам ісці за Табой, нам трэба захоўваць засяроджанасць на Табе і не дазваляць жыццёвай мітусні збіваць нас са шляху. Навучы быць трывалымі і ўважнымі.