Лк 9:1-6
1Паклікаўшы Дванаццаць, Езус даў ім сілу і ўладу над усімі злымі духамі, і ўладу лячыць хваробы. 2Ён паслаў іх абвяшчаць Валадарства Божае і аздараўляць хворых. 3Ён сказаў ім: «Нічога не бярыце ў дарогу: ні кія, ні торбы, ні хлеба, ні срэбра, не майце таксама па дзве вопраткі. 4У які дом увойдзеце, там заставайцеся аж да свайго адыходу. 5Калі ж вас нехта не прыме, то, выходзячы з горада таго, абтрасіце пыл з ног вашых на сведчанне супраць іх». 6Пайшоўшы, яны праходзілі па вёсках, абяшчаючы Добрую Навіну і аздараўляючы ўсюды.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Лк 9:1-6
Разважанне да Божага слова - 2026-09-23 Штодзённая малітва
Калі б мы былі каля Езуса ў дзень, калі Ён першы раз выпраўляў сваіх вучняў у дарогу, то пачулі б прыкладна такія словы: “Бярыце з сабой мінімум рэчаў і дбайце пра галоўнае”. Свет, у які ішлі вучні, быў поўны хаосу, як і наш. Таму, Пане, вазьмі нас за руку і вядзі, дапамажы пакідаць людзей, з якімі будзем мець дачыненне, у лепшым стане, чым у момант сустрэчы.