Лк 9:28-36

28Пасля гэтых словаў дзён праз восем, узяўшы з сабою Пятра, Яна і Якуба, Ён узышоў на гару памаліцца.
29Калі маліўся, выгляд твару Ягонага перамяніўся, і адзенне Ягонае стала бліскуча-белым. 30І вось, два мужы размаўлялі з Ім, а былі гэта Майсей і Ілля. 31Яны з’явіліся ў славе і казалі пра Ягоны адыход, які Ён павінен здзейсніць у Ерузалеме.
32Пётр і тыя, хто быў разам з ім, былі змораныя сном. Калі ж абудзіліся, убачылі славу Яго і двух мужоў, якія стаялі разам з Ім.
33А калі яны адыходзілі адтуль, Пётр сказаў Езусу: «Настаўнік, добра нам тут быць. Таму зробім тры шатры: адзін Табе, адзін Майсею і адзін Іллі». Не ведаў ён, што кажа.
34Калі гаварыў гэта, з’явілася воблака і агарнула іх. І спалохаліся яны, калі тыя ўвайшлі ў воблака. 35А з воблака пачуўся голас, які казаў: «Гэта Сын Мой выбраны, Яго слухайце». 36Калі гучаў гэты голас, Езус застаўся адзін. А яны маўчалі і ў тыя дні нікому нічога не казалі пра тое, што бачылі.


Разважанні on Лк 9:28-36

Разважанне да Божага слова - 2025-08-06 Штодзённая малітва

Зноў Лука распавядае нам, што Езус адыходзіць памаліцца і бярэ з сабой трох вучняў. Менавіта падчас малітвы Ягоная боскасць праявілася ў чалавечай прыродзе і перамяніла Яго выгляд. Калі мы сустракаемся з Хрыстом у малітве, ці можам сказаць разам са святым Пятром: «Настаўнік, добра нам тут быць»?

У Старым Запавеце Майсей і Ілля мелі прывілей сустрэцца і размаўляць з жывым Богам. Сёння ўсе мы маем гэты прывілей, дзякуючы веры. Пробашч з Арса аднойчы сказаў: «Мы заслужылі таго, што мы няздольныя маліцца, але Бог у сваёй дабрыні дае нам гэты прывілей». Наколькі добра мы ім карыстаемся?