Лк 9:51-56

51Калі надышлі дні Яго ўзнясення, Ён цвёрда вырашыў ісці ў Ерузалем 52і выслаў пасланцоў перад сабою. Пайшоўшы, яны ўвайшлі ў самаранскую вёску, каб падрыхтаваць Яму побыт. 53Але там не прынялі Яго, бо Ён накіроўваўся ў Ерузалем. 54Калі вучні Якуб і Ян убачылі гэта, сказалі: «Пане, хочаш, мы скажам, каб агонь сышоў з неба і знішчыў іх?» 55Але Ён, абярнуўшыся, забараніў ім. 56І пайшлі ў іншую вёску.


Разважанні on Лк 9:51-56

Разважанне да Божага слова - 2025-09-30 Штодзённая малітва

Два вучні, Якуб і Ян, якіх Езус называе «сынамі грому», хацелі пакараць жыхароў вёскі, але Ён ужо казаў, што калі іх не прымуць у адным паселішчы, то трэба проста ісці ў наступнае. І Ён так і робіць. Бог ніколі не прымушае нікога маліцца, таму што ідзецца пра адносіны любові, якія па сваёй прыродзе павінны існаваць толькі ў свабодзе.

Малітва — гэта прывілеяванае запрашэнне сустрэцца, пазнаць і палюбіць Бога. Падзякуем Яму за гэты вялікі дар.