Лк 9:7-9
7Тэтрарх Ірад пачуў пра ўсё, што здзяйснялася Езусам, і пачаў сумнявацца, бо адны гаварылі, што Ян паўстаў з памерлых, 8а другія, што з’явіўся Ілля, іншыя, што ўваскрос нехта з даўніх прарокаў. 9І казаў Ірад: «Яну я адсек галаву; хто ж той, пра каго я чую такое?» І хацеў убачыць Яго.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Лк 9:7-9
Разважанне да Божага слова - 2026-09-24 Штодзённая малітва
Сённяшняе Евангелле нагадвае пра важную рэч: ведаць пра кагосьці не значыць ведаць чалавека асабіста. Праз дар ласкі мы можам ведаць Езуса, а нашая малітва – гэта размова з Сябрам, а не проста са знаёмым. Калі табе пашанцавала мець блізкіх сяброў, ты разумееш гэтую розніцу. Узгадай словы Езуса: “Я ўжо не называю вас слугамі… Я назваў вас сябрамі” (Ян 15:15). Ты ніколі не будзеш адзін, калі адкажаш на Яго прапанову сяброўства.