Мк 10:28-31
28І пачаў Пётр казаць Яму: «Вось мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою». 29Езус адказаў: «Сапраўды кажу вам, няма нікога, хто б пакінуў дом свой, ці братоў, ці сясцёр, ці маці, ці бацьку, ці дзяцей, ці поле дзеля Мяне і дзеля Евангелля,, 30і не атрымаў бы ў сто разоў больш цяпер, у гэты час, дамоў, братоў, сясцёр, маці, дзяцей і палёў сярод пераследу, а ў будучым веку — жыццё вечнае. 31Але шмат першых будзе апошнімі, і апошніх — першымі».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мк 10:28-31
Разважанне да Божага слова - 2026-05-26 Штодзённая малітва
Раней Езус пытаўся ў вучняў, кім яны лічаць Яго. Кожны з нас мае адказаць на гэтае пытанне, калі хоча быць вучнем Езуса. Нашая гатоўнасць ісці за Ім залежыць ад гэтага адказу. Што для цябе азначае “пакінуць усё”?
Пакінуць не азначае адкінуць. Не трэба кідаць сваю сям’ю, блізкіх ці працу… Ісці за Езусам, як шмат разоў падкрэсліваў Ён сам, азначае выконваць волю Айца. Іншымі словамі, рабіць тое, што трэба. Напрыклад, пакінуць або адкласці нейкую дзейнасць, каб даглядаць за хворай маці. Да чаго Бог можа запрасіць цябе сёння, у цяперашняй жыццёвай сітуацыі? Паспрабуй уявіць Езуса, які стаіць побач і кажа: “Ты маеш Мяне, і таму ў цябе ёсць усё”.