Мк 1:14-20
14Пасля таго, як выдалі Яна, прыйшоў Езус у Галілею, прапаведуючы Евангелле Божае 15і кажучы: «Споўніўся час, і наблізілася Валадарства Божае; кайцеся і верце ў Евангелле».
16Праходзячы каля Галілейскага мора, убачыў Сымона і Андрэя, брата Сымона, якія закідвалі сеткі ў мора, бо яны былі рыбакамі. 17Езус сказаў ім: «Ідзіце за Мной, і Я зраблю вас рыбакамі людзей». 18Яны, пакінуўшы сеткі, адразу пайшлі за Ім. 19Адышоўшы крыху далей, Ён убачыў Якуба Зэбэдэевага і Яна, брата ягонага, якія таксама былі ў чоўне і ладзілі сеткі. 20І адразу паклікаў іх. Яны, пакінуўшы бацьку свайго Зэбэдэя ў чоўне з работнікамі, пайшлі за Ім.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мк 1:14-20
Разважанне да Божага слова - 2026-01-12 Штодзённая малітва
У імклівым і шчодрым адказе вучняў адбываецца гэтае навяртане, гэтая радыкальная змена жыцця. Яны ідуць за Езусам з поўным даверам. Адпраўляючыся ў дарогу, не маюць ніякага ўяўлення пра тое, куды ідуць і што далей будзе. Яны вераць у Езуса. Вераць Езусу. На шляху ім давядзецца сустрэць шмат выпрабаванняў і нягод, але яны ніколі не пашкадуюць аб сваім кроку. Толькі ідучы за іх прыкладам, мы таксама атрымаем такі ж досвед. Адзіная гарантыя, якую мы маем, – тыя, хто ўсур’ёз успрымае заклік Езуса і ідзе за Ім, ведаюць, што зрабілі правільны выбар.