Мк 1:21-28

21Калі прыйшлі ў Кафарнаум, Ён адразу ў шабат увайшоў у сінагогу і навучаў. 22І здзіўляліся вучэнню Ягонаму, бо Ён вучыў іх як той, хто мае ўладу, а не як кніжнікі. 23Быў тады ў сінагозе чалавек, апанаваны нячыстым духам, які закрычаў: 24«Што Табе да нас, Езус Назаранін? Ты прыйшоў загубіць нас? Я ведаю Цябе, хто Ты: Святы Божы». 25Але Езус забараніў яму, кажучы: «Змоўкні і выйдзі з яго!» 26Тады нячысты дух, скалануўшы яго і закрычаўшы моцным голасам, выйшаў з яго. 27І спужаліся ўсе так, што пыталіся адзін у аднаго, кажучы: «Што гэта?. Новае вучэнне з моцаю; Ён загадвае нават нячыстым духам, і яны слухаюцца Яго». 28І хутка разышлася пра Яго чутка па ўсёй ваколіцы Галілеі.


Разважанні on Мк 1:21-28

Разважанне да Божага слова - 2026-01-13 Штодзённая малітва

Мы назіраем за Езусам на ранніх этапах Яго служэння. Значная частка Ягонай працы будзе заключацца ў навучанні. Людзі глыбока ўражаны, таму што, у адрозненне ад кніжнікаў, Ён гаворыць з уладай. Кніжнікі маглі толькі тлумачыць сэнс Пісання. Езус прамаўляў ад свайго імя. Але гэта яшчэ не ўсё. Улада Езуса дае сілу і вызваляе; не прыгнятае і не падпарадкоўвае. Ён можа аддаваць загады злым духам. Будзем маліцца аб тым, каб падпарадкавацца збаўчай уладзе Хрыста і слухаць Яго словы.