Мк 12:38-44
38А Ён казаў ім, навучаючы: «Асцерагайцеся кніжнікаў, якія любяць хадзіць у доўгіх шатах, і любяць прывітанні на рынках, 39і першыя лавы ў сінагогах, і першыя месцы на гасцінах. 40Тыя, хто аб’ядае дамы ўдоў і доўга моліцца напаказ, атрымаюць найцяжэйшы прысуд».
41Сеўшы насупраць скарбонкі, Ён назіраў, як людзі кідалі грошы ў скарбонку. Многія багатыя кідалі памногу. 42Прыйшла адна бедная ўдава і ўкінула дзве лепты, што складае адзін кадрант. 43Паклікаўшы вучняў сваіх, Езус сказаў ім: «Сапраўды кажу вам, што гэтая бедная ўдава ўкінула больш за ўсіх, хто кідаў у скарбонку. 44Бо ўсе кідалі, маючы лішак, а яна, будучы ў нястачы сваёй, укінула ўсё, што мела, увесь пражытак свой».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мк 12:38-44
Разважанне да Божага слова - 2026-06-06 Штодзённая малітва
Характарыстыка кніжнікаў, якія шанавалі статус і знешні выгляд, а ў той жа час аб’ядалі дамы ўдоў, перагукаецца з тым, што адбываецца ў цяперашнім свеце. Але мы чуем, што эгаістычныя матывацыі выклікаюць нашмат большае асуджэнне.
Доўгія малітвы і ахвяраванне вялікіх сум грошай у скарбонку, матываваныя самалюбствам, маюць малую каштоўнасць у параўнанні з дарам беднай удавы: яе дзвюма дробнымі меднымі манетамі. Памолімся сёння аб ласцы лепшага ўсведамлення прычын сваіх спраў дабрачыннасці, каб бачыць іх сапраўдную каштоўнасць у вачах Бога.