Мк 13:33-37
33Глядзіце, чувайце, бо не ведаеце, калі настане той час. 34Падобна гэта да чалавека, які, сабраўшыся ў далёкую дарогу, пакінуў дом свой, даў слугам сваім уладу і кожнаму сваю працу і загадаў брамніку чуваць. 35Таму чувайце і вы, бо не ведаеце, калі прыйдзе гаспадар дому: увечары, ці апоўначы, ці пры спеве пеўняў, ці раніцай, 36каб не застаў вас спячымі, калі вернецца неспадзявана. 37А што вам кажу, кажу ўсім: чувайце!»
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”