Мк 1:40-45
40Вось прыйшоў да Яго пракажоны і, упаўшы на калені, прасіў Яго, кажучы: «Калі хочаш, можаш мяне ачысціць». 41Злітаваўшыся над ім, Ён працягнуў руку, дакрануўся да яго і сказаў яму: «Хачу, будзь ачышчаны!» 42І адразу сышла з яго праказа, і ён стаў чысты. 43Езус сурова звярнуўся да Яго і зараз жа адправіў. 44І cказаў яму: «Глядзі, нікому нічога не кажы, але ідзі, пакажыся святару і прынясі ахвяру за сваё ачышчэнне, як загадаў Майсей, на сведчанне ім». 45Але той, выйшаўшы, пачаў шмат абвяшчаць і расказваць пра здарэнне, так што Езус не мог ужо адкрыта ўвайсці ў горад, а заставаўся звонку, у пустынных мясцінах. І прыходзілі да Яго адусюль.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мк 1:40-45
Разважанне да Божага слова - 2026-01-15 Штодзённая малітва
Езуса перапаўняе глыбокае спачуванне да цяжкага становішча хворага. Гэта не проста жаль і шкадаванне. У спачуванні мы “ўслухоўваемся” у пачуцці іншага, суадчуваем тое, што перажывае іншы. І ў такой спагадзе Езус робіць неймавернае: Ён працягвае руку, каб дакрануцца да пракажонага. Гэта, напэўна, само па сабе было гаючым актам, бо пракажоны па вызначэнні быў недатыкальным. Гледзячы на радасць аздароўленага чалавека, паразважаем таксама над вынікам свайго досведу пазнання Езуса. Ці ў нас ёсць энтузіязм і жаданне распавесці ўсяму свету пра сустрэчу з Хрыстом?