Мк 16:15-18

15Ён сказаў ім: «Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле ўсякаму стварэнню. 16Хто паверыць і ахрысціцца, будзе збаўлены, а хто не паверыць, будзе асуджаны. 17Тым, хто паверыць, будуць спадарожнічаць такія знакі: у Маё імя будуць выганяць злых духаў; будуць размаўляць новымі мовамі; 18змеяў рукамі браць будуць, і, калі штосьці атрутнае вып’юць, не пашкодзіць ім. На хворых будуць ускладаць рукі і яны выздаравеюць».


Разважанні on Мк 16:15-18

Разважанне да Божага слова - 2025-01-25 Штодзённая малітва

Як нагадвае Папа Францішак, кожнаму даручана місія сведчыць аб праўдзе нашай веры. Няхай жа сам лад нашага жыцця ціха і спакойна абвяшчае свету Добрую Навіну.

Хрыстовы Дух быў дадзены Касцёлу. Езус абяцаў заўсёды быць з намі, і Ягоная збаўчая моц перайшла ў сакрамэнты. У кожным сакрамэнце мы сустракаем Яго. Памолімся аб большым даверы да Ягонага дзеяння ў Касцёле і свеце.