Мк 16:9-15
9Калі Езус уваскрос раніцай у першы дзень тыдня, Ён з’явіўся найперш Марыі Магдалене, з якой Ён выгнаў сем злых духаў. 10Яна пайшла і расказала тым, хто быў з Ім, якія смуткавалі і плакалі. 11А яны, хоць і пачулі, што Ён жывы і што яна Яго бачыла, не паверылі.
12Пасля гэтага Езус з’явіўся ў іншай постаці двум з іх, якія ішлі ў вёску. 13Тыя вярнуліся і абвясцілі астатнім, але ім таксама не паверылі.
14Нарэшце, з’явіўся Адзінаццаці, калі яны былі за сталом, і папракаў іх за бязвер’е і жорсткасць сэрца, бо не паверылі тым, хто бачыў Яго ўваскрослага. 15Ён сказаў ім: «Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле ўсякаму стварэнню.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мк 16:9-15
Разважанне да Божага слова - 2026-04-11 Навэнна да святога Ігнацыя
Трывае актава Пасхі. Мы святкуем перамогу Езуса над смерцю. Бог хоча падзяліцца гэтай радасцю са сваімі вучнямі, таму пасылае ім сведкаў. Першая – Марыя Магдалена. Верная і адважная. Узгадай у малітве людзей, якія сваёй сапраўднай і грунтоўнай верай сведчылі пра Божую дабрыню.
Вучні не паверылі руплівай Марыі. Бог пасылае ім іншых сведкаў. Ён не саступае, бо хоча абвясціць канец смерці. Прыходзяць двое вучняў, якія хацелі пакінуць Ерузалем, але вярнуліся з сведкамі уваскрослага Езуса – апосталы не паверылі. Але Бог не здаецца. Ён занадта клапоціцца пра ратунак сваіх дзяцей. Езус прыходзіць сам, пацвярджае праўдзівасць як Марыі Магдалены, так і тых двух вучняў. Успомні свой асабісты і нечаканы досвед Бога. Як Ён пажадае сёння сустрэцца з табой?