Мк 2:23-28

23Аднойчы ў шабат, калі Езус праходзіў праз пасевы, вучні Ягоныя пачалі па дарозе зрываць каласы. 24Тады сказалі Яму фарысеі: «Глядзі, чаму яны робяць у шабат тое, што не дазволена?» 25Ён адказаў ім: «Вы ніколі не чыталі, што зрабіў Давід, калі меў патрэбу і згаладаўся ён і тыя, хто быў з ім? 26Як увайшоў у дом Божы ў часы першасвятара Абіятара і еў ахвярныя хлябы, якіх нельга было есці нікому, акрамя святароў, і даў тым, хто быў з ім?» 27І сказаў ім: «Шабат устаноўлены для чалавека, а не чалавек для шабату. 28Таму Сын Чалавечы — гаспадар шабату».


Разважанні on Мк 2:23-28

Разважанне да Божага слова - 2026-01-20 Штодзённая малітва

Пане, у Цябе была цудоўная здольнасць браць практычныя прыклады з падзей, якія адбываліся вакол, і выкарыстоўваць іх для настаўлення сваіх слухачоў. Ты таксама мог зазірнуць у сэрцы сваёй аўдыторыі і ўбачыць матывацыю іх учынкаў. Бог глядзіць на сэрца – на нашыя сэрцы. Людзям, якія ідуць за Езусам, трэба выкарыстоўваць тое, што ляжыць “пад рукой”, каб сілкаваць цела і душу. Фарысеі непакоіліся пра іншае. Памолімся аб тым, каб мы шукалі і знаходзілі Бога ва ўсім.