Мк 3:20-21
20І прыйшоў Езус з вучнямі ў дом. І зноў сабраўся натоўп, так што яны не маглі нават паесці хлеба. 21Пачуўшы гэта, Яго родныя пайшлі забраць Яго, бо казалі, што Ён страціў розум.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мк 3:20-21
Разважанне да Божага слова - 2026-01-24 Штодзённая малітва
Сённяшні ўрывак распавядае пра тое, як прыйшлі родныя Езуса. Яны спрабуюць прыцягнуць Яго ўвагу, забраць з сабой, спадзеючыся, магчыма, захаваць рэпутацыю. Але Езус прыйшоў на зямлю, каб прынесці надзею і бязмежную дабрыню Бога, і каб гэта магло адбыцца, патрэбна пэўная ступень адкрытасці, непрадузятасці. Без гэтай шчырасці ніякае ўзрастанне – цела, розуму і духу – наўрад ці магчыма. Просім аб ласцы, каб адкрыліся нашыя сэрцы і адгукнуліся на Божую любоў.