Мк 3:20-35
20І прыйшоў Езус з вучнямі ў дом. І зноў сабраўся натоўп, так што яны не маглі нават паесці хлеба. 2121 Пачуўшы гэта, Яго родныя пайшлі забраць Яго, бо казалі, што Ён страціў розум. 2222 А кніжнікі, якія прыйшлі з Ерузалема, казалі, што Ён мае ў сабе Бэльзэбула і князем злых духаў Ён выганяе злых духаў. 2323 А Езус, паклікаўшы іх, казаў ім у прыпавесцях: «Як можа сатана выганяць сатану? 24Калі валадарства падзеліцца знутры, не можа выстаяць такое валадарства. 25І калі дом падзеліцца знутры, не можа выстаяць такі дом. 26І калі сатана паўстаў супраць сябе і падзяліўся, не можа выстаяць, але канец яму. 27Ніхто не можа ўвайсці ў дом асілка і выкрасці ягоныя рэчы, калі спачатку не звяжа асілка. Тады толькі абрабуе дом ягоны.
28Сапраўды кажу вам, што сынам чалавечым будуць адпушчаны ўсе грахі і блюзнерствы, якімі б ні блюзнерылі. 29Але той, хто будзе блюзнерыць супраць Духа Святога, ніколі не атрымае адпушчэння, а будзе асуджаны навекі». 30Так сказаў, бо гаварылі: «Ён мае нячыстага духа».
31Тады прыйшлі Маці Яго і браты Ягоныя і, стоячы звонку, паслалі паклікаць Яго. 32Натоўп, які сядзеў каля Яго, казаў Яму: «Вось Маці Твая, і браты Твае, і сёстры Твае на вуліцы шукаюць Цябе». 33Але Ён сказаў ім у адказ: «Хто маці Мая і браты Мае?» 34І, паглядзеўшы на тых, хто сядзеў вакол Яго, сказаў: «Вось маці Мая і браты Мае. 35Бо хто будзе выконваць волю Божую, той Мне брат, і сястра, і маці».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мк 3:20-35
Разважанне да Божага слова - 2024-06-09 Штодзённая малітва
Няма недаравальных грахоў, але мы можам адмовіцца быць адкрытымі або прасіць прабачэння. Пане, дакраніся сваім лагодным духам да нашых упартых сэрцаў, каб мы маглі прыняць Твае дары аздараўлення, прабачэння і новага жыцця.
Калі ісці за Езусам, нават кроўная сувязь стаіць на другім месцы пасля нашага паклікання. Гэта не азначае, што мы адмаўляемся ад нашых блізкіх, але стараемся захоўваць Езуса ў цэнтры жыцця. Так мы насамрэч будзем мець большую здольнасць любіць, жыць у адзінстве, ісці да ўсіх людзей і бачыць у кожным чалавеку брата ці сястру ў Хрысце, дзіця Божае, вартае любові і ўвагі.