Мк 3:22-30
22А кніжнікі, якія прыйшлі з Ерузалема, казалі, што Ён мае ў сабе Бэльзэбула і князем злых духаў Ён выганяе злых духаў. 23А Езус, паклікаўшы іх, казаў ім у прыпавесцях: «Як можа сатана выганяць сатану? 24Калі валадарства падзеліцца знутры, не можа выстаяць такое валадарства. 25І калі дом падзеліцца знутры, не можа выстаяць такі дом. 26І калі сатана паўстаў супраць сябе і падзяліўся, не можа выстаяць, але канец яму. 27Ніхто не можа ўвайсці ў дом асілка і выкрасці ягоныя рэчы, калі спачатку не звяжа асілка. Тады толькі абрабуе дом ягоны.
28Сапраўды кажу вам, што сынам чалавечым будуць адпушчаны ўсе грахі і блюзнерствы, якімі б ні блюзнерылі. 29Але той, хто будзе блюзнерыць супраць Духа Святога, ніколі не атрымае адпушчэння, а будзе асуджаны навекі». 30Так сказаў, бо гаварылі: «Ён мае нячыстага духа».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мк 3:22-30
Разважанне да Божага слова - 2026-01-26 Штодзённая малітва
Часам сустракаеш людзей, якія, здаецца, ніколі не бачаць дабра ў дзеяннях іншых. Тут кніжнікі з гатоўнасцю прыпісваюць найгоршыя матывы ўчынкам, якія Езус робіць для іншых. Гэта вузкі і абмежаваны погляд на чалавечую прыроду, які цалкам супярэчыць евангельскаму сцвярджэнню, што Божая дабрыня бязмежная. Гледзячы на сябе, спытаю, ці заўсёды я падыходжу да спраў з пазітыўным стаўленнем, калі бачу ўчынкі іншых? Айцец Пэдра Арупэ SJ прасіў Хрыста ў малітве: “Навучы мяне Твайму спосабу абыходжання з вучнямі, рыбакамі, дзецьмі, фарысеямі, Пілатам і Ірадам. … Гэта праўда, што Ты быў строгі да людзей з дрэннымі намерамі. Праўда, аднак, і тое, што Твая дабрыня прыцягвала людзей настолькі, што яны забываліся пра ежу. Хворыя былі перакананыя, што Ты злітуешся над імі. Твой досвед звычайнага жыцця дазваляў Табе прамаўляць у прыпавесцях перад натоўпамі простых людзей. … Твая непарыўная сувязь з Айцом у малітве, якая пачыналася перад світаннем і доўжылася аж да позняй ночы, была суцяшэннем і сілай для абвяшчэння Валадарства”.