Мк 4:35-41
35У той дзень, калі настаў вечар, Езус сказаў сваім вучням: «Пераправімся на другі бераг». 36І, адпусціўшы людзей, яны забралі Яго з сабою, так як быў, у човен; таксама былі з Ім і іншыя чаўны. 37І ўзнялася вялікая бура. Хвалі так залівалі човен, што ён ужо напаўняўся вадою. 38А Езус спаў на карме на ўзгалоўі. Пабудзілі Яго і сказалі Яму: «Настаўнік, не хвалюе Цябе, што мы гінем?» 39Устаўшы, Ён загадаў ветру і сказаў мору: «Змоўкні, супакойся!» Тады вецер сціх, і настала вялікая ціша. 40А ім сказаў: «Чаго вы такія баязлівыя? Яшчэ не маеце веры?» 41Яны напоўніліся вялікім страхам і гаварылі паміж сабой: «Хто ж Ён такі, што і вецер, і мора слухаюцца Яго?»
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мк 4:35-41
Разважанне да Божага слова - 2026-01-31 Штодзённая малітва
І сапраўды, чаму яны не вераць у тое, што з Езусам няма чаго баяцца? А мы ці давяраем Яго клопату? Вядома, сапраўдная ціша настае не столькі ў моры, колькі ў сэрцах вучняў, калі яны ўсведамляюць, што Езус не далёка, не спіць і не адсутнічае, а ўвесь час з імі. Памолімся аб тым унутраным спакоі, які прыходзіць, калі мы разумеем, што Езус заўсёды вельмі блізка і дбае пра нас.