Мк 6:53-56
53Пераправіўшыся, яны прыбылі ў зямлю Генэзарэт і прысталі да берага. 54Калі яны выйшлі з чоўна, людзі, адразу пазнаўшы Яго, 55аббеглі ўсё наваколле і пачалі прыносіць на насілках хворых туды, дзе, як чулі, Ён знаходзіўся. 56І куды б Ён ні прыходзіў, у паселішчы, гарады ці ў вёскі, клалі хворых на плошчах і прасілі Яго дазволіць ім дакрануцца хоць да краю вопраткі Ягонай. І тыя, што дакраналіся да Яго, выздараўлівалі.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мк 6:53-56
Разважанне да Божага слова - 2026-02-09 Штодзённая малітва
Уявім людскі натоўп, які чакае важнага чалавека. Прыслухаемся да гутарак. Калі ўсе так хутка пазналі Езуса і прывялі хворых з усёй ваколіцы, значыць, чулі пра Яго раней. Людзі клалі хворых на адкрытых месцах, каб тыя маглі дакрануцца хаця б да краёчка Ягонага плашча. Але, каб ацаліцца, яны павінны былі раскрыць свае слабасці і хваробы, рызыкнуць паказаць свае раны. Ці мы не хаваемся са сваімі слабасцямі па хатах? Ці маем адвагу паказаць немачы Езусу, каб Ён мог іх аздаравіць?