Мк 8:11-13

11Выйшлі фарысеі і пачалі спрачацца з Ім, патрабуючы ад Яго знаку з неба, каб выпрабаваць Яго. 12Але Ён уздыхнуў у духу сваім і сказаў: «Чаму гэтае пакаленне патрабуе знаку? Сапраўды кажу вам: не будзе дадзена знаку пакаленню гэтаму». 13Пасля Ён пакінуў іх, зноў сеў у човен і адплыў на другі бок.


Разважанні on Мк 8:11-13

Разважанне да Божага слова - 2026-02-16 Штодзённая малітва

Ці не прымушаю я часам Езуса глыбока ўздыхнуць? Можа, і я чакаю, што Ён зробіць для мяне нешта грандыёзнае? Хіба недастаткова таго, што Ён аддаў сваё жыццё, каб збавіць свет? Ці я настолькі няўпэўнены вучань, што на мяне нельга спадзявацца? Малюся: “Езу, не пакідай мяне! Вазьмі мяне з сабой, калі Ты “адплываеш” туды, куды я не траплю без Цябе, – у Божае Валадарства”.