Мц 10:17-22
17Асцерагайцеся людзей, бо вас будуць аддаваць у суды і ў сінагогах сваіх будуць біць вас. 18Павядуць вас да намеснікаў і да каралёў за Мяне дзеля сведчання перад імі і язычнікамі. 19Калі ж будуць выдаваць вас, не турбуйцеся, як або што сказаць, бо дадзена будзе вам у тую гадзіну, што сказаць. 20Бо не вы будзеце гаварыць, а Дух Айца вашага гаварыць будзе ў вас. 21Брат выдасць брата на смерць, і бацька дзіця; і паўстануць дзеці супраць бацькоў, і заб’юць іх. 22Усе будуць ненавідзець вас за імя Маё. Але той, хто вытрывае да канца, будзе збаўлены.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мц 10:17-22
Разважанне да Божага слова - 2025-12-26 Навэнна да святога Ігнацыя
Езус папярэджвае сваіх вучняў, што іх будуць весці ў суды, біць, паставяць перад каралямі і намеснікамі. Аднак там будзе магчымасць засведчыць сваю веру і адданасць Хрысту і Яго Евангеллю. Яны не павінны турбавацца аб тым, што казаць. Патрэбныя словы прыйдуць, калі ў іх будзе патрэба, і гэтае абяцанне спраўджвалася шмат разоў. Адна з самых сумных рыс ганенняў у тым, што яны падзеляць сем’і: брат выдасць брата, бацькі – дзяцей і наадварот. Словам, многія будуць ненавідзець іх не за іх злачынныя ці амаральныя паводзіны, а проста за іх вернасць Хрысту і Яго шляху. Але тыя, хто вытрымае да канца, атрымаюць жыццё, якое ніколі не скончыцца.
З трагічнай смерці Стэфана адбылося навяртанне Саўла да Паўла. Магчыма, словы прабачэння, вымаўленыя Стэфанам пад градам камянёў, пачалі змяняць сэрца Саўла.