Мц 10:37-42

37Хто любіць бацьку ці маці больш за Мяне, не варты Мяне. І хто любіць сына ці дачку больш за Мяне, не варты Мяне. 38I хто не бярэ крыжа свайго, а ідзе за Мною, той не варты Мяне. 39Хто знайшоў жыццё сваё, страціць яго. А хто страціў жыццё сваё дзеля Мяне, знойдзе яго.

40Хто прымае вас, Мяне прымае. А хто прымае Мяне, прымае таго, хто паслаў Мяне. 41Хто прымае прарока ў імя прарока, атрымае ўзнагароду прарока. І хто прымае справядлівага ў імя справядлівага, атрымае ўзнагароду справядлівага. 42I хто напоіць аднаго з малых гэтых толькі кубкам халоднай вады як вучня, сапраўды кажу вам, не страціць узнагароды сваёй».


Разважанні on Мц 10:37-42

Разважанне да Божага слова - 2026-06-28 Штодзённая малітва

Езус не заахвочвае ненавідзець сваіх блізкіх. Мы павінны любіць іх як толькі можам, але пры гэтым захоўваць у сабе свабоду ісці туды, куды пасылае Пан. Св. Ігнацый Лаёла заахвочвае да бясстраснасці, “святой абыякавасці”, з якой нам варта карыстацца светам і будаваць адносіны, вольныя ад неўпарадкаваных прывязанасцяў, што перашкаджаюць ісці за Хрыстом. Менавіта з такім стаўленнем да свету можна зрабіць яшчэ больш дабра, выходзячы за межы сваёй зоны камфорту, нават калі іншыя не разумеюць тваіх учынкаў.

Немагчыма ў паўнаце прыняць Езуса, не прыняўшы сябе. Таксама немагчыма быць адкрытым для іншых, не будучы адкрытым для сябе. Калі часам табе цяжка быць добрым да сябе, не хапае цярплівасці або патрабаванні занадта высокія, папрасі Пана паказаць табе, як Ён на цябе глядзіць: як Ён прымае і любіць безумоўна.