Мц 12:46-50

46Калі Ён прамаўляў да людзей, Маці і браты Ягоныя стаялі звонку і хацелі пагаварыць з Ім. 47І нехта сказаў Яму: «Вось Маці Твая і браты Твае стаяць звонку і хочуць пагаварыць з Табою». 48А Ён адказаў таму, хто звярнуўся да Яго: «Хто маці Мая і хто браты Мае?» 49І, працягнуўшы руку сваю да вучняў сваіх, сказаў: «Вось маці Мая і браты Мае. 50Бо хто выконвае волю Айца Майго, які ў нябёсах, той Мне брат, і сястра, і маці».


Разважанні on Мц 12:46-50

Разважанне да Божага слова - 2026-07-21 Штодзённая малітва

Можна пачуць прымаўку, што мудрыя людзі выбіраюць добрых бацькоў. Безумоўна, нашы блізкія здольныя вельмі значна паўплываць на тое, як мы развіваемся. З сённяшняга тэксту я разумею, што некаторыя з крэўных Езуса адчувалі, што Яго паводзіны выклікаюць напружанне і не маглі гэтага вытрымаць. Няхай жа мы зможам пачувацца з Табой па-свойску, як і Ты з намі.