Мц 13:10-17

10І, падыйшоўшы, вучні сказалі Яму: «Навошта Ты гаворыш ім у прыпавесцях?» 11А Ён адказаў ім: «Таму што вам дадзена пазнаць таямніцы Валадарства Нябеснага, а ім не дадзена. 12Бо хто мае, таму дадзена будзе, і атрымае ўдосталь, а хто не мае, у таго адымецца і тое, што мае. 13Таму Я гавару ім у прыпавесцях, бо яны глядзяць, а не бачаць, слухаюць, а не чуюць і не разумеюць. 14На іх спаўняецца прароцтва Ісаі, якое кажа:

“Слухаць будзеце, і не зразумееце, і вачыма глядзець будзеце, і не ўбачыце.

15Бо абрасло тукам сэрца народу гэтага, і вушамі з цяжкасцю чуюць, і вочы свае заплюшчылі, каб не ўбачыць вачыма, і не пачуць вушамі, і не зразумець сэрцам, і не навярнуцца, каб Я вылечыў іх”.

16Але шчаслівыя вочы вашыя, таму што бачаць, і вушы вашыя, таму што чуюць. 17Бо сапраўды кажу вам: многія прарокі і справядлівыя хацелі ўбачыць тое, што вы бачыце, і не ўбачылі, і пачуць тое, што вы чуеце, і не пачулі!


Разважанні on Мц 13:10-17

Разважанне да Божага слова - 2025-07-24 Штодзённая малітва

Тым, хто мае адкрытыя вушы і сэрца для Хрыстовых слоў, прыпавесці адкрыюць Божае слова. Тым, хто замкнуў свой розум для Хрыста, ніякае святло не развее цемру. Памолімся за наш свет, які так мае патрэбу ў святле Хрыста.

Бог даў нам вялікі дар веры і прывілей размаўляць непасрэдна з Ім у малітве. З удзячнасцю памолімся аб тым, каб добра ім карыстацца.