Мц 13:31-35
31Пасля Ён прапанаваў ім іншую прыпавесць, кажучы: «Валадарства Нябеснае падобнае да гарчычнага зерня, якое ўзяў чалавек і пасеяў на полі сваім. 32Хоць яно меншае за ўсялякае насенне, калі вырасце, бывае вышэйшым за іншыя расліны і становіцца дрэвам, так што прылятаюць птушкі нябесныя і гняздзяцца ў галінах яго».
33Іншую прыпавесць прапанаваў ім: «Валадарства Нябеснае падобнае да закваскі, якую жанчына ўзяла і паклала ў тры меры мукі, аж усё ўкісла».
34Усё гэтае Езус гаварыў народу прыпавесцямі і без прыпавесці не казаў ім, 35каб збылося сказанае прарокам:
«Адкрыю ў прыпавесцях вусны Мае, раскажу ўтоенае ад стварэння свету».,
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мц 13:31-35
Разважанне да Божага слова - 2026-07-27 Штодзённая малітва
Надзіва шмат удалося дасягнуць Езусу за адно кароткае жыццё. Гарчычнае зярнятка з’яўляецца вобразам таго, што можа нарадзіцца з вельмі маленькіх пачаткаў. Пастараемся ж не рабіцца здранцвелымі ці прыгнечанымі толькі таму, што нашыя вынікі абмежаваныя або меншыя, чым мы хацелі дасягнуць.