Мц 13:44-46
44Валадарства Нябеснае падобнае да скарбу, схаванага ў полі, які знайшоў чалавек і ўтаіў. У радасці ад гэтага ён ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе гэтае поле.
45Яшчэ Валадарства Нябеснае падобнае да купца, які шукае прыгожых пярлін. 46Знайшоўшы адну каштоўную пярліну, ён ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе яе.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мц 13:44-46
Разважанне да Божага слова - 2025-07-30 Штодзённая малітва
Вялікая радасць — адкрыць скарб, які прыйшоў даць нам Хрыстус. За яго варта аддаць усё. Небяспека ў тым, што, купіўшы поле і схаваўшы скарб, мы можам забыць, дзе менавіта яго закапалі, і з-за такой неахайнасці згубіць яго. Айцец Джэрард Х’юз SJ, пісаў: «Многія сядзяць, ахоўваючы скарбніцу, і ніколі яе не адчыняюць».
Малітва ўсім сэрцам — вось ключ да адкрыцця скарбу і велізарнай радасці, якія ляжаць у аснове Евангелля. Святая Тэрэза Авільская сцвярджала, што мы можам нават пачаць перажываць неба на зямлі. Яна прыгадвае нам, што скарб знаходзіцца ўнутры нас.