Мц 17:1-9
1Праз шэсць дзён узяў Езус Пятра, Якуба і Яна, брата ягонага, і павёў іх адных на высокую гару, 2і перамяніўся перад імі. Аблічча Ягонае заззяла, як сонца, і адзенне Ягонае стала белае, як святло. 3І вось, з’явіліся ім Майсей і Ілля, і размаўлялі з Ім. 4Адазваўшыся, Пётр сказаў Езусу: «Пане, добра нам тут быць. Калі хочаш, я зраблю тут тры шатры: Табе адзін, Майсею адзін і адзін Іллі». 5Калі ён яшчэ казаў, светлае воблака агарнула іх, а голас з воблака сказаў: «Гэта Сын Мой умілаваны, якога Я ўпадабаў. Яго слухайце». 6Пачуўшы гэта, вучні ўпалі ніцма і вельмі спалохаліся. 7А Езус падышоў, дакрануўся да іх і сказаў: «Устаньце і не бойцеся». 8Узняўшы вочы, яны нікога не ўбачылі, акрамя аднаго Езуса.
9Калі сыходзілі з гары, Езус загадаў ім, кажучы: «Нікому не кажыце пра бачанне, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсне».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мц 17:1-9
Разважанне да Божага слова - 2026-08-06 Штодзённая малітва
Перамяненне – вельмі асаблівая падзея, якая адкрывае, што за чалавечым абліччам Езуса з Назарэта, за Ягоным штодзённым высілкам, клопатамі і радасцямі жыцця, за цярпеннем і болем хаваецца глыбіня славы Божай.
Ці ў маім жыцці здараліся моманты, калі дзякуючы хараству прыроды ці незвычайнаму дотыку Духа я ўсвядоміла|ўсвядоміў Божую веліч?
З іншага боку, ці разумею, што Бог найчасцей незаўважна дзейнічае ў паслухмянай Яму душы, пераўтвараючы нас паводле свайго боскага падабенства? Прашу аб здольнасці ўсведамляць Божае дзеянне ўва мне.