Мц 18:12-14
12Як вы думаеце? Калі ў нейкага чалавека было сто авечак, і адна з іх заблукала, ці не пакіне ён дзевяноста дзевяць у гарах і не пойдзе шукаць тую, што заблукала? 13Калі ж удасца знайсці яе, сапраўды кажу вам, ён радуецца ёй больш, чым дзевяноста дзевяці, якія не заблукалі. 14Так няма волі вашага Айца, які ў нябёсах, каб загінуў адзін з тых малых.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мц 18:12-14
Разважанне да Божага слова - 2025-12-09 Штодзённая малітва
Што магло б крануць сэрцы вучняў? Спыніся на хвіліну і папрасі Езуса дапамагчы распазнаць, які аспект узрушвае цябе. Можа, выпадкі, калі Езус клапоціцца пра самых слабых, а можа тое, што да людзей у бядзе, звычайна ставіцца з вялікай пяшчотай?
Пане, сёння я – тая асоба, на якой Ты ў гэты момант засяроджваеш усю сваю ўвагу…