Мц 2:13-18

13Калі адышлі, анёл Пана з’явіўся Юзафу ў сне і сказаў: «Устань, вазьмі Дзіця і Маці Яго і ўцякай у Егіпет, і будзь там, пакуль не скажу табе, бо Ірад будзе шукаць Дзіця, каб загубіць Яго». 14Падняўшыся, ён узяў Дзіця і Маці Яго ноччу і адправіўся ў Егіпет. 15Быў там да смерці Ірада, каб збылося сказанае Панам праз прарока: «З Егіпта Я паклікаў Сына Майго».

16Тады Ірад, убачыўшы, што мудрацы ашукалі яго, вельмі разгневаўся і паслаў пазабіваць усіх хлопцаў у Бэтлееме ды ва ўсіх ваколіцах яго, ад двух гадоў і менш, паводле часу, які выведаў ад мудрацоў. 17Так збылося сказанае прарокам Ераміем:

18«Голас у Раме чутны, плач і лямант вялікі. Рахэль аплаквае дзяцей сваіх і не хоча суцешыцца, бо іх няма».


Разважанні on Мц 2:13-18

Разважанне да Божага слова - 2024-12-28 Штодзённая малітва

Нявінныя немаўляты губляюць жыццё з-за нянавісці Ірада да Дзіцятка Езуса і таму становяцца мучанікамі. Доўгі шэраг мучанікаў за Хрыста папаўняецца да нашых дзён.

Святы Юзаф, кіраваны Духам Святым, ахоўвае даверанае яму Дзіця і Маці. Памолімся да святога Юзафа, каб дапамог нам клапаціцца і абараняць усіх тых, за каго мы нясём адказнасць.