Мц 21:33-43,45-46

33Паслухайце іншую прыпавесць. Быў адзін гаспадар дому, які пасадзіў вінаграднік, абнёс яго агароджай, выкапаў у ім давіла, пабудаваў вежу ды, аддаўшы яго вінаградарам, паехаў. 34Калі ж наблізіўся час ураджаю, ён паслаў слугаў сваіх да вінаградараў, каб забраць свой ураджай. 35А вінаградары, схапіўшы слугаў ягоных, аднаго пабілі, другога забілі, а іншага закідалі камянямі. 36Той зноў паслаў яшчэ больш слугаў, і з імі ўчынілі тое самае. 3737 Урэшце ён паслаў да іх свайго сына, кажучы: “Ушануюць сына майго”. 3838 Але, убачыўшы сына, вінаградары сказалі адзін аднаму: “Гэта спадкаемца. Хадземце, заб’ем яго і завалодаем спадчынай ягонай”. 3939 І, схапіўшы яго, выкінулі з вінаградніку і забілі. 40Калі ж прыйдзе гаспадар вінаградніку, што зробіць з гэтымі вінаградарамі?» 41Адказалі Яму: «Злачынцаў гэтых пакарае ліхою смерцю, а вінаграднік аддасць іншым вінаградарам, якія будуць аддаваць яму плады ў адпаведны час».

42 Езус сказаў ім: «Няўжо ж вы ніколі не чыталі ў Пісаннях:

“Камень, адкінуты будаўнікамі, стаў галавою вугла. Пан учыніў гэта, і дзіўнае яно ў вачах нашых”?

43 Таму кажу вам, што адымецца ў вас Валадарства Божае і дадзена будзе народу, які прынясе плады яго.

45Калі першасвятары і фарысеі пачулі Ягоныя прыпавесці, зразумелі, што Ён гаворыць пра іх. 46Таму намагаліся схапіць Яго, але баяліся людзей, бо тыя лічылі Яго прарокам.


Разважанні on Мц 21:33-43,45-46

Разважанне да Божага слова - 2026-03-06 Штодзённая малітва

Езус часта гаворыць пра Божае валадарства, ужываючы вобраз вінаградніка. Бог пасадзіў “вінаграднік”, але хоча супрацоўнічаць з чалавецтвам, хоча даверыць мне і табе частку клопату пра Яго Валадарства на зямлі. Гаспадар чакае ўраджаю і пладоў. Ты маеш ўсе рэсурсы, неабходныя для плённасці. Ты можаш прынесці радасць іншым, абудзіць іх да жыцця.
Вінаградарам была даручана вялікая адказнасць за Божае валадарства. Аднак эгаізм і закрытасць на Бога, які прыходзіць не так, як яны чакалі, прыводзяць да парушэння дамовы. Няхай Пан дасць нам ласку, каб мы прынеслі добрыя плады навяртання і клопату пра развіццё Божага Валадарства.