Мц 23:1-12
1Тады Езус прамовіў да натоўпу і сваіх вучняў: 2«Пасад Майсея занялі кніжнікі і фарысеі. 3Таму ўсё, што скажуць вам, рабіце і захоўвайце, але не паступайце паводле ўчынкаў іхніх. Бо яны гавораць і не робяць. 4Яны звязваюць цяжкія і непасільныя ношы і ўскладаюць на плечы людзей, а самі не хочуць і пальцам крануць іх. 5Усе ж учынкі свае робяць яны дзеля таго, каб паказацца людзям. Яны пашыраюць філактэрыі свае і павялічваюць махры. 6Любяць першыя месцы на гасцінах і першыя лавы ў сінагогах, 7і прывітанні на рынках, і каб людзі называлі іх “pаббі”. 8Вы ж не дазваляйце называць сябе раббі, бо адзін у вас Настаўнік, а ўсе вы — браты. 9І айцом вашым не называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Айцец Нябесны. 10Не дазваляйце таксама называць сябе правадырамі, бо адзін у вас Правадыр — Хрыстус. 11Большы з вас няхай будзе для вас слугою. 12Бо той, хто ўзвышае сябе, будзе прыніжаны, а той, хто прыніжае сябе, будзе ўзвышаны.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мц 23:1-12
Разважанне да Божага слова - 2026-08-22 Штодзённая малітва
У Антона Чэхава ёсць вядомае выказванне пра тое, каб “па кроплі выціскаць з сябе раба”. Парафразуючы, можна сказаць тое самае пра фарысейскую ментальнасць у сэрцы верніка. Ці ўмею шчыра прызнаць, што ўва мне “жыве фарысей”: вучу іншых таму, чаго сам не раблю; люблю, каб мяне заўважалі, і прыпісваю сабе тое, што ёсць заслугай Божай ласкі? Пане, навучы мяне быць па-сапраўднаму свабодным і знаходзіць усю маю вартасць у Табе, а не ў меркаваннях людзей.