Мц 23:23-26

23Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, таму што даяце дзесяціну з мяты, анісу і кмену, але абмінаеце тое, што важнейшае ў Законе: правасуддзе, міласэрнасць і веру! Гэта трэба было рабіць і таго не абмінаць. 24Сляпыя павадыры, якія адцэджваеце камара, а праглынаеце вярблюда.

25Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, таму што звонку ачышчаеце кубак і місу, а ўнутры яны поўныя драпежнасці і нястрыманасці! 26Сляпы фарысей, спачатку ачысці кубак унутры, каб ён стаў чыстым і звонку.


Разважанні on Мц 23:23-26

Разважанне да Божага слова - 2026-08-25 Штодзённая малітва

Справядлівасць, міласэрнасць, вера: важныя крытэрыі для ацэнкі нашых памкненняў і паводзінаў ад самага аўтарытэтнага Настаўніка. Прагнасць і нястрыманасць – супрацьлеглыя заганы, якія перашкаджаюць жыць у Божым святле. У якіх цнотах Пан заахвочвае мяне ўзрастаць, а ад якіх заганаў шукаць у Ім свабоды?
Прашу Бога, каб мне не быць сляпым да праўды пра сябе, а адкрывацца на дзеянне Яго Духа, якое ачышчае ад эгаізму і дае сілу любіць.