Мц 24:37-44

37Але як было ў дні Ноя, так будзе і ў час прыйсця Сына Чалавечага. 38Бо, як у дні перад патопам елі, пілі, жаніліся і выходзілі замуж аж да таго дня, калі Ной увайшоў у каўчэг, 39і не ведалі, пакуль не прыйшоў патоп і не забраў усіх, так будзе і ў час прыйсця Сына Чалавечага. 40Тады двое будуць у полі: адзін будзе ўзяты, а другі пакінуты. 41Дзве будуць малоць на жорнах: адна будзе ўзята, а другая пакінута. 42Таму чувайце, бо не ведаеце, у які дзень Пан ваш прыйдзе. 43Знайце ж тое, што, калі б гаспадар дому ведаў, у якую варту прыйдзе злодзей, то не спаў бы і не даў бы падкапаць дом свой. 44Таму і вы будзьце гатовыя, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў тую гадзіну, калі вы не думаеце.


Разважанні on Мц 24:37-44

Разважанне да Божага слова - 2025-11-30 Штодзённая малітва

Езус не просіць нас не спаць начамі, але заклікае жыць у цяперашнім моманце, каб распазнаваць, калі Ён з’яўляецца ў нашай штодзённасці, а гэта часта здараецца нечакана. Ён прыходзіць у сітуацыях, якія немагчыма пралічыць, прыходзіць у выглядзе перашкод і выпадковых падзей, якія могуць спачатку выбіць з раўнавагі. Таму нам патрэбна чуйнасць.

Навучы мяне, Пане, пазнаваць Тваё аблічча, дзе б я Цябе не сустрэў.