Мц 24:42-51
42Таму чувайце, бо не ведаеце, у які дзень Пан ваш прыйдзе. 43Знайце ж тое, што, калі б гаспадар дому ведаў, у якую варту прыйдзе злодзей, то не спаў бы і не даў бы падкапаць дом свой. 44Таму і вы будзьце гатовыя, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў тую гадзіну, калі вы не думаеце.
45Хто ж верны і разумны слуга, якога гаспадар паставіў над слугамі сваімі даваць ім спажытак у адпаведны час? 46Шчаслівы той слуга, якога гаспадар ягоны, калі прыйдзе, застане, што ён так робіць. 47Сапраўды кажу вам, што над усёй маёмасцю сваёй паставіць яго. 48Калі ж гэты дрэнны слуга скажа ў сэрцы сваім: “Не спяшаецца гаспадар мой”, 49і пачне біць сяброў сваіх, есці і піць з п’яніцамі, 50то гаспадар слугі гэтага прыйдзе ў дзень, калі ён не чакае, і ў гадзіну, аб якой не ведае. 51І адлучыць яго, і вызначыць яму долю разам з крывадушнікамі. Там будзе плач і скрыгатанне зубоў.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мц 24:42-51
Разважанне да Божага слова - 2026-08-27 Штодзённая малітва
Для тых, хто не чувае – то бок у духоўным сэнсе «спіць», не зважае на Божую прысутнасць і, такім чынам, не ўсведамляе сапраўднай вартасці рэчаў – чалавечыя заняткі становяцца самамэтай альбо, лепш сказаць, абмяжоўваюцца матэрыяльным, зямным гарызонтам і вузкім асабістым інтарэсам.
І, замест таго, каб быць сродкамі ў дасягненні нашай вечнай мэты ў Богу, яны могуць ператварыцца ў тое, што кіруе намі, а не наадварот. Прашу Пана аб жаданні і здольнасці адмовіцца ад тых другасных рэчаў, якія паглынаюць занадта шмат часу, увагі і энергіі, адцягваючы ад галоўнага: ад засяроджанасці на Пану.