Мц 26:14-25
14Тады адзін з Дванаццаці, якога звалі Юда Іскарыёт, пайшоў да першасвятароў 15і сказаў: «Што хочаце мне даць, і я выдам вам Яго?» Яны ж вызначылі яму трыццаць срэбранікаў. 16І з таго часу ён шукаў нагоды выдаць Яго.
1717 У першы дзень Праснакоў прыйшлі вучні да Езуса і сказалі: «Дзе хочаш, каб мы прыгатавалі Табе з’есці пасху?» 1818 Ён адказаў: «Ідзіце ў горад да пэўнага чалавека і скажыце яму: “Настаўнік кажа: час Мой блізкі; у цябе зраблю пасху з вучнямі Маімі”». 1919 Вучні ўчынілі так, як загадаў ім Езус, і прыгатавалі пасху.
2020 Калі ж настаў вечар, Ён з Дванаццаццю заняў месца ля стала. 2121 А калі елі, сказаў: «Сапраўды кажу вам, што адзін з вас выдасць Мяне». 2222 Вельмі засмуціўшыся, яны пачалі казаць Яму адзін за адным: «Ці не я, Пане?» 2323 А Ён адказаў: «Хто апусціў са Мною руку ў місу, той выдасць Мяне. 24 Сапраўды, Сын Чалавечы адыходзіць, як напісана пра Яго, але гора таму чалавеку, які выдае Сына Чалавечага! Лепш было б гэтаму чалавеку не нарадзіцца». 25 Юда, які збіраўся Яго выдаць, спытаўся: «Ці не я, Раббі?» Езус адказаў: «Ты сказаў».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мц 26:14-25
Разважанне да Божага слова - 2026-04-01 Штодзённая малітва
Ва ўрачыстай атмасферы таго вечара Езус кажа вучням: «Адзін з вас выдасць Мяне». Чаму і з якой мэтай Ён ім гэта кажа? Паглядзі на рэакцыю вучняў… Паглядзі, як яны засмуціліся… Паглядзі, як яны пытаюцца адзін за адным: «Ці не я, Пане?» Чаму?
Слухай, калі Езус кажа пра здраду… Магчыма, ты таксама хочаш спытаць, як вучні: «Ці не я, Пане?» Ці верыш, што гэта не ты? Уважліва слухай, што Езус кажа табе. Што ты Яму адкажаш?
«Лепш было б гэтаму чалавеку не нарадзіцца». Глядзі і слухай, як Езус кажа гэтыя словы. Успомні свае здрады… адну за адной… Падумай, што здарылася б з табой, з усімі намі, калі б не Езус і Яго збаўленне…
Паглядзі зноў на Езуса. Паглядзі, як Ён глядзіць табе ў вочы з любоўю і кажа на тваё пытанне: «Так, ты». Раскажы Яму ўсё…