Мц 28:16-20
16Адзінаццаць вучняў пайшлі ў Галілею на гару, куды загадаў ім Езус. 17І калі Яго ўбачылі, пакланіліся Яму, але некаторыя засумняваліся. 18Тады Езус наблізіўся да іх і сказаў ім: «Дадзена Мне ўсялякая ўлада на небе і на зямлі. 19Дык ідзіце і навучайце ўсе народы, і хрысціце іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога. 20Вучыце іх захоўваць усё, што Я загадаў вам. І вось Я з вамі ва ўсе дні, аж да сканчэння веку».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мц 28:16-20
Разважанне да Божага слова - 2026-05-17 Штодзённая малітва
Мы сузіраем малітву Езуса за вучняў. Яны дапушчаны да вельмі блізкіх адносінаў паміж Сынам і Айцом. Езус не толькі адкрывае вучням таямніцы Бога, але, перш за ўсё, адкрывае адносіны любові паміж Асобамі Святой Тройцы і іх невымерны клопат пра чалавецтва. Ці даводзілася табе праз малітву лепш спасцігнуць Бога і тое, як Ён дзейнічае?
Нам неяк цяжка паверыць, што мы ўжо належым Богу. Мы Ягоная ўласнасць, стварэнне і ўмілаваны народ. І гэта было прадбачана для нас з самага пачатку стварэння свету. У Сыне Стварыцель дазваляе нам зразумець нашую ўласную гісторыю. І ўсё ж Бог заўсёды застаецца таямніцай. Таму будзем пакорна і цярпліва прасіць Яго прыняць нас, каб удзельнічаць у Ягоным жыцці. Будзем прасіць Яго паказаць хаця б адзін промень Ягонай хвалы.