Мц 28:8-15
8І, хутка адышоўшы ад магілы, са страхам і вялікай радасцю яны пабеглі паведаміць вучням Ягоным. Езус з’яўляецца жанчынам 9А Езус, выйшаўшы ім насустрач, сказаў: «Вітайце». Яны ж, падышоўшы, абнялі ногі Ягоныя і пакланіліся Яму. 10Тады Езус сказаў ім: «Не бойцеся. Ідзіце, паведаміце братам Маім, каб ішлі ў Галілею, там Мяне ўбачаць».
11Калі яны былі ў дарозе, некаторыя з варты прыйшлі ў горад і паведамілі першасвятарам пра ўсё, што сталася. 12Тыя сабраліся са старэйшынамі, параіліся і далі жаўнерам даволі шмат срэбранікаў, 1313 кажучы: «Скажыце, што вучні Ягоныя прыйшлі ўначы і выкралі Яго, калі мы спалі. 1414 А калі гэта дойдзе да вушэй намесніка, мы пераканаем яго і ўратуем вас ад непрыемнасцяў». 1515 Яны ж узялі срэбранікі і зрабілі так, як іх навучылі. І разнеслася чутка пра гэта сярод юдэяў аж да сённяшняга дня.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мц 28:8-15
Разважанне да Божага слова - 2026-04-06 Штодзённая малітва
Жанчыны сустрэлі Езуса адразу пасля таго, як паверылі анёлу. Іх здзіўленне змяняецца радасцю, і з гэтай радасці вынікае абвяшчэнне Евангелля. Езус пасылае жанчын распавядаць іншым вучням. Які твой досвед уваскрасення? Як ты можаш падзяліцца ім?
Жаўнеры таксама бачылі пустую магілу Езуса і чулі, як анёл размаўляе з жанчынамі, але ў рэшце рэшт вырашылі схлусіць. Падумай, чаму ў некаторых сітуацыях цяжка абвяшчаць Евангелле?
Езус хоча сустрэцца з вучнямі ў Галілеі – месцы, дзе пачалася іх агульная гісторыя. Дзе – у свеце ці ў тваім сэрцы – Бог запрашае цябе сустрэцца з Ім?