Мц 3:1-12

1У тыя дні з’явіўся Ян Хрысціцель, які навучаў у Юдэйскай пустыні і казаў: 2«Кайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае»., 3Гэта пра яго сказаў прарок Ісая:

«Голас таго, хто кліча ў пустыні: “Падрыхтуйце дарогу Пану, простымі рабіце сцежкі Яму!”»

4Сам жа Ян меў адзенне з вярблюджай воўны і скураны пояс на сцёгнах сваіх; а ежай яму была саранча ды дзікі мёд. 5Тады выходзілі да яго Ерузалем і ўся Юдэя, і ўсе ваколіцы Ярдана 6і прымалі хрост ад яго ў рацэ Ярдан, вызнаючы грахі свае.

7Убачыўшы многіх фарысеяў і садукеяў, якія прыходзілі да яго хрысціцца, ён сказаў ім: «Племя змяінае, хто навучыў вас уцякаць ад будучага гневу? 8Прынясіце ж годны плён пакаяння 9і не думайце казаць сабе: “Маем Абрагама за бацьку”, бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых абудзіць дзяцей Абрагаму. 10Ужо сякера прыкладзена да карэння дрэў. Таму кожнае дрэва, якое не дае добрага плоду, будзе ссечана і кінута ў агонь.

11Я вас хрышчу вадою дзеля пакаяння, але той, хто ідзе за мною, мацнейшы за мяне, і я няварты несці сандалі Ягоныя. Ён вас будзе хрысціць Духам Святым і агнём. 12Лапата Яго ў руцэ Ягонай, і Ён ачысціць гумно сваё і збярэ пшаніцу сваю ў засекі, а мякіну спаліць агнём непагасным».”


Разважанні on Мц 3:1-12

Разважанне да Божага слова - 2025-12-07 Штодзённая малітва

Ян Хрысціцель адыгрывае цэнтральную ролю ў сцэне, якую мы разглядаем. Ён з’явіўся ў пустыні, людзі пачалі гаварыць пра яго і прыходзіць, каб убачыць на свае вочы. Яго словы траплялі ў сэрца. Іх можна падсумаваць адным выразам: «Падрыхтуйце дарогу Пану». Ян не хавае розніцы між сабой і Езусам. Ян проста рыхтуе шлях для Месіі, Хрыста, Валадара і Збаўцы. А Езус ЁСЦЬ Дарогай.

Мы разважаем не ўспаміны пра мінулыя гістарычныя падзеі. Адвэнт кажа пра «прыйсце», і каб гэты час быў напоўнены сэнсам, мае адбыцца сапраўднае прыйсце Езуса ў жыццё асабістае і жыццё супольнасці. Цяпер найлепшы час, каб нагадаць сабе пра пастаянную патрэбу ў навяртанні.