Мц 4:18-22

18Калі Езус праходзіў каля Галілейскага мора, Ён убачыў двух братоў: Сымона, якога называлі Пятром, і ягонага брата Андрэя, якія закідвалі сеткі ў мора, бо яны былі рыбакамі. 19І сказаў ім: «Ідзіце за Мной, і Я зраблю вас рыбакамі людзей». 20Яны ж адразу, пакінуўшы сеткі, пайшлі за Ім. 21Калі адтуль пайшоў далей, убачыў іншых двух братоў: Якуба Зэбэдэевага і Яна, брата ягонага, якія ў чоўне з бацькам іхнім Зэбэдэем ладзілі свае сеткі, і паклікаў іх. 22А яны адразу пакінулі човен і бацьку свайго і пайшлі за Ім.


Разважанні on Мц 4:18-22

Разважанне да Божага слова - 2024-11-30 Штодзённая малітва

Андрэя ў некаторай ступені зацямніў ягоны брат Сымон Пётр. Андрэй таксама быў рыбаком і пакінуў свае сеткі, каб лавіць людзей. Ягоным адзіным клопатам стаў Езус і Яго шлях. Паспрабуем навучыцца ў Андрэя, як быць свабодным і распачаць усё нанова: пачуць заклік Пана і пакінуць у баку ўсё, што замінае, каб ісці за Ім.

Мы наблізіліся да канца касцёльнага года, але цыкл пачынаецца зноўку з першага дня Адвэнту, калі мы рыхтуемся зноў прыняць Езуса. Няхай святы Андрэй дадае нам сілы заставацца засяроджанымі на Пану, прымаць Яго пакліканне і місію.