Мц 5:27-32

27Вы чулі, што сказана: “Не чужалож”. 28А Я кажу вам: кожны, хто з пажадлівасцю глядзіць на жанчыну, ужо ўчыніў з ёю чужалоства ў сваім сэрцы. 29Калі правае вока тваё спакушае цябе, вырві яго і адкінь ад сябе, бо лепей табе, калі загіне адзін з тваіх членаў, чым усё цела тваё будзе кінута ў геену., 30І калі правая рука твая спакушае цябе, адсячы яе і адкінь ад сябе, бо лепей табе, калі загіне адзін з тваіх членаў, чым усё цела тваё пойдзе ў геену.

31Сказана: “Калі хто адпускае жонку сваю, няхай дасць ёй разводны ліст”. 32А Я кажу вам: кожны, хто развядзецца з жонкаю сваёю, акрамя як з прычыны распусты, той даводзіць яе да чужалоства, а хто ажэніцца з разведзенаю, той чужаложыць.


Разважанні on Мц 5:27-32

Разважанне да Божага слова - 2025-06-13 Навэнна да святога Ігнацыя

Езус прыйшоў да нас з новым навучаннем, новым віном Валадарства Божага, і вучыў з уладай, якая была ад Бога Айца. Езус заклікаў нас шанаваць і паважаць годнасць кожнага чалавека, паколькі ўсе мы – дзеці Божыя. Наш свет быў бы зусім іншым месцам, калі б усе гэта практыкавалі. Як мы ставімся да тых, хто нейкім чынам адрозніваецца ад нас?