Мц 5:38-42
38Вы чулі, што сказана: “Вока за вока і зуб за зуб”. 39А Я вам кажу: не адплачвайце злому. Калі хто ўдарыць цябе па правай шчацэ тваёй, падстаў яму і другую. 40Калі хто захоча судзіцца з табою і ўзяць у цябе кашулю, аддай яму і плашч. 41І калі хто цябе змусіць ісці з ім адну мілю, ідзі з ім дзве. 42Таму, хто просіць у цябе, давай і не адварочвайся ад таго, хто хоча пазычыць у цябе.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мц 5:38-42
Разважанне да Божага слова - 2026-06-15 Штодзённая малітва
Езу, Ты выдатна ведаеш, што зло, учыненае людзям, можа лёгка спарадзіць яшчэ большае зло. А затым напэўна наступіць застой і заняпад. Пане, Ты адказаў на зло, якое абрынулася на Цябе на Галгоце, надзвычайнай спагадай. Менавіта гэты заклік адказваць на жорсткасць любоўю і дабрынёй – адзін з самых патрабавальных заклікаў Евангелля, і сваіх сіл нам не хопіць.
Божа, прыйдзі мне на дапамогу. Пане, паспяшы да мяне на паратунак.