Мц 5:43-48
43Вы чулі, што сказана: “Любі бліжняга твайго і ненавідзь ворага твайго”. 44А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых і маліцеся за тых, хто пераследуе вас, 45каб сталіся вы сынамі Айца вашага, які ў нябёсах. Бо Ён загадвае сонцу свайму ўзыходзіць над дрэннымі і добрымі і пасылае дождж на справядлівых і несправядлівых. 46Калі ж вы будзеце любіць тых, хто любіць вас, якую маеце ўзнагароду? Ці ж не тое самае робяць і мытнікі? 47І калі вітаеце толькі братоў вашых, што асаблівага робіце? Ці ж не тое самае робяць і язычнікі? 48Таму будзьце дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш Нябесны.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мц 5:43-48
Разважанне да Божага слова - 2026-06-16 Штодзённая малітва
Учарашняе евангельскае пасланне было цяжкім для выканання, але сённяшняе падаецца яшчэ больш патрабавальным. Заклік любіць сваіх ворагаў і маліцца за тых, хто пераследуе нас, кажа, што нам трэба распасціраць сваю зычлівасць па-за абмежаванае кола людзей, якія нам падабаюцца.
Натхнёны Тваімі словамі, Пане, я ўспамінаю людзей, якім не давяраю, і тых, з кім мне няўтульна і нават кепска; прашу для іх Твайго благаслаўлення, каб ласка і дабрыня агарнулі іх.