Мц 6:1-6,16-18

1Глядзіце, не чыніце справядлівасці вашай перад людзьмі, каб яны бачылі. Інакш не атрымаеце ўзнагароды ад Айца вашага, які ў нябёсах.

2Калі даеш міласціну, не трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў сінагогах і на вуліцах, каб людзі хвалілі іх. Сапраўды кажу вам: яны атрымліваюць сваю ўзнагароду. 3Калі даеш міласціну, няхай не ведае твая левая рука, што робіць правіца твая, 4каб міласціна твая была патаемнай. А твой Айцец, які бачыць патаемнае, аддасць табе.,

5І калі молішся, не будзь, як крывадушнікі. Бо яны любяць маліцца, стоячы ў сінагогах і на рагах вуліц, каб паказацца перад людзьмі. Сапраўды кажу вам: яны атрымліваюць сваю ўзнагароду. 6Ты, калі молішся, увайдзі ў пакой свой і, зачыніўшы дзверы, маліся да Айца твайго, які ў таемнасці. А твой Айцец, які бачыць патаемнае, аддасць табе.,

16Калі посціце, не будзьце панурымі, як крывадушнікі. Бо яны закрываюць свае твары, каб людзі бачылі, што яны посцяць. Сапраўды кажу вам: яны атрымліваюць сваю ўзнагароду. 17Ты, калі посціш, намасці галаву сваю і абмый свой твар, 18каб паказаць, што посціш, не людзям, але Айцу твайму, які ў таемнасці. А твой Айцец, які бачыць патаемнае, аддасць табе.


Разважанні on Мц 6:1-6,16-18

Разважанне да Божага слова - 2026-06-17 Штодзённая малітва

Езус папярэджвае пра пастку фальшывай пабожнасці. Так здараецца, калі чалавек не шукае Божай хвалы, а толькі ўласнай. Пан спачатку кажа пра міласціну. Мае значэнне толькі праўдзівы намер дапамагчы іншым, а не пошук славы і прызнання. Затым Ён кажа пра шчырую малітву. Увайсці ў глыбіню сэрца значыць засяродзіцца на Богу і на Яго слове. Іначай можна застацца на ўскраіне малітвы і сутыкнуцца толькі з самімі сабой і сваімі думкамі. Езус таксама кажа пра каштоўнасць чыстай інтэнцыі падчас посту. Зноў жа, тут трэба зважаць на паставу сэрца і імкненне да Бога, а не на тое, ад чаго ты можаш адмовіцца і як надоўга.

Стоячы перад Панам, звярніся да Яго ўсім сэрцам, адкрываючы хібы і немачы сваіх інтэнцый.