Мц 6:19-23

19Не збірайце сабе скарбаў на зямлі, дзе моль і ржа знішчаюць і дзе злодзеі падкопваюцца і крадуць. 20Збірайце сабе скарбы ў небе, дзе ні моль, ні ржа не знішчаюць і дзе злодзеі не падкопваюцца і не крадуць. 21Бо дзе скарб твой, там будзе і сэрца тваё. Светачам цела ёсць вока

22Светачам цела ёсць вока. Калі ж вока тваё чыстае, то ўсё цела тваё будзе светлае. 23Калі ж вока тваё дрэннае, то ўсё цела тваё будзе цёмнае. Калі ж святло, якое ў табе, з’яўляецца цемрай, то якая ж цемра!


Разважанні on Мц 6:19-23

Разважанне да Божага слова - 2026-06-19 Штодзённая малітва

Нам патрэбныя скарбы на зямлі, каб жыць, развівацца і клапаціцца пра сваіх блізкіх. Сам Пан Езус выкарыстоўваў шмат рэчаў, неабходных чалавеку. І гэта цудоўна. Езус вучыць не губляць улады над часовымі дабротамі, каб яны не пачалі панаваць над намі. Наколькі свабодным ты адчуваеш сябе ў адносінах да рэчаў?

Цярплівасць, чуласць, дабрыня, увага… – вось духоўныя скарбы, якія Езус заклікае нас набываць. Яны ўмацоўваюць сэрца, дапамагаюць больш напоўнена жыць і даюць магчымасць паспытаць смак неба ўжо зараз. Пагавары з Богам пра сваё імкненне збіраць скарбы ў небе. Маліся аб чысціні інтэнцыі сваіх учынкаў.