Мц 7:1-5
1Не судзіце, каб вас не судзілі. 2Бо якім судом вы судзіце, такім і вас асудзяць, і якой мераю мераеце, такой і вам будзе адмерана. 3Чаму бачыш шчэпку ў воку брата свайго, а бервяна ў сваім воку не заўважаеш? 4Або, як скажаш брату свайму: “Дазволь мне выняць шчэпку з вока твайго”, калі ў тваім воку бервяно? 5Крывадушнік, спачатку вымі бервяно са свайго вока і тады ўбачыш, як выняць шчэпку з вока твайго брата.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Мц 7:1-5
Разважанне да Божага слова - 2026-06-22 Штодзённая малітва
Вядома, калі я мала прысвячаю бліжнім часу, дапамогі, добрых слоў, то атрымаю столькі ж узамен. Але варта памятаць, што гэтае правіла працуе і наадварот. Часам можа здавацца, што мы шмат аддаём, але атрымліваем няўдзячнасць або ўсё большыя вымаганні. Тады лепш спыніцца і разгледзецца, куды я іду, навошта, ці служыць гэта Богу.
Цалкам натуральным чалавечым памкненнем з’яўляецца ацэньванне таго, што дзеецца навокал. Дакладная ацэнка сітуацыі дазваляе рабіць правільны выбар. Але важна памятаць, ацэньваючы людзей, што мы не ведаем пра іх усяго. Лёгка памылкова наляпіць на іх ярлыкі і закрыцца ад сапраўднай сутнасці. Менавіта адкрытае стаўленне да іншых можа прынесці нечаканыя дары ў нашае жыццё.